Columbia Pictures | |
---|---|
Тып | публічная кампанія |
Заснаванне | 1918 |
Заснавальнікі | Harry Cohn[d], Joe Brandt[d] і Jack Cohn[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | кінавытворчасць[d] |
Прадукцыя | фільм |
Матчына кампанія | Sony Pictures Entertainment[d] |
Даччыныя кампаніі | TriStar Pictures, Deutsche Columbia Pictures Filmproduktion[d] і Gottlieb[d] |
Сайт | sonypictures.com (англ.) |
Columbia Pictures — амерыканская кампанія па вытворчасці і распаўсюджванні фільмаў, уваходзіць у склад Sony Pictures Motion Picture Group, падраздзялення Sony Pictures Entertainment, якое ў сваю чаргу з’яўляецца даччыной кампаніяй японскай карпарацыі Sony.
19 чэрвеня 1918 года браты Джэк і Гары Кон і іх дзелавы партнёр Джо Брандт заснавалі студыю пад назвай Cohn-Brandt-Cohn (CBC) Film Sales Corporation.[2] Кампанія змяніла назву на Columbia Pictures 10 студзеня 1924 года, стала публічнай праз два гады і ў рэшце рэшт пачала выкарыстоўваць вобраз Калумбіі, жаночага ўвасаблення ЗША, у якасці свайго лагатыпа.
У першыя гады кампанія была малавядомай у Галівудзе, але паспяховае супрацоўніцтва з рэжысёрам Фрэнкам Капра прывяло да росту папулярнасці ў канцы 1920-х гадоў. У 1930-я гады галоўнымі зоркамі кампаніі былі Джын Артур і Кэры Грант. У 1940-х гадах Рыта Хейварт стала галоўнай зоркай студыі. Разалінд Расел, Глен Форд і Уільям Холдэн таксама атрымалі папулярнасць у Columbia Pictures.
У чэрвені 1982 года Columbia Pictures была набыта кампаніяй па вытворчасці напояў The Coca-Cola Company за 750 мільёнаў долараў.[3] У 1989 годзе Columbia Pictures была прададзена гіганту электронікі Sony за 3,4 мільярда долараў.[4] Штаб-кватэра студыі знаходзіцца ў будынку Ірвінга Тальберга у Калвер-Сіці, штат Каліфорнія, з 1990 года.
Columbia Pictures з’яўляецца адной з вядучых кінастудый у свеце. Як частка Sony Pictures Entertainment уваходзіць у склад Асацыяцыі кінакампаній.
Самыя камерцыйна паспяховыя франшызы кампаніі — гэта фільмы пра Чалавека-павука, Джэймса Бонда і Паляўнічых за прывідамі, а самым касавым фільмам студыі ў свеце з’яўляецца Чалавек-павук: Няма шляху дадому з касавымі зборамі ў 1,92 мільярда долараў.